Главная | Выставки | Чытаем разам – чытем па-беларуску

Скачать выставку

Будзь у фармаце – чытай беларускае!

Пад зоркай Кахання : аповесці, апавяданні / уклад. Віктар Шніп. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 406 с. – (Вера. Надзея. Любоў).

У зборнік «Пад зоркай Кахання» ўвайшлі творы А. Андрэева, А. Беланожкі, Н. Гальпяровіча, 3. Дудзюк, Л. Кебіч, I. Шатыронак і іншых сучасных аўтараў, якія пішуць пра вечнае пачуццё - каханне. Творы іх вылучаюцца шчырасцю, тонкім лірызмам, у іх і самота і смех – тое, што ёсць у нашым жыцці.

Ткачоў, В. Ю. Варона : кніга прозы / Васіль Ткачоў. – Гомель: Барк, 2013. – 276 с.

Новую кнігу Васіля Ткачова, вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прэміі імя Васіля Віткі, склалі аповесці «Скачы ад печы, жэўжык!», «Мішэнь» і «Дзед Аўгей і дзеці», а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя гэтаму пісьменніку, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтае выданне.

Федасеенка, У. К. Віхры на скрыжаваннях : раманы / Уладзімір Федасеенка. –- Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. –- 582 с.

У кнігу Уладзіміра Федасеенкі ўвайшлі тры раманы. «Дубовая Града» і «Віхры на скрыжаваннях» прысвечаны барацьбе моладзі ў тыле ворага ў час Вялікай Айчыннай вайны, а «Пасля смерчу» - аб жыцці моладзі, яе вучобе, працы, каханні ў толькі што вызваленым ад акупантаў горадзе на Сожы.

Бутэвіч, A. I. Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку : Займальны аповед пра каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф'і Гальшанскай і 70-гадовага караля польскага Ягайлы : раман / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 320 с.

Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя. У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты.

Дайнека, Л. М. Чалавек з брыльянтавым сэрцам : фантастычны раман / Л.М. Дайнека. – Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. – 264 с. – (Кніжная паліца школьніка).

Чалавек не толькі вывучае мінулае, але і марыць аб будучым. А якое яно? Безумоўна, тэхнічна развітое. Пашырацца магчымасці чалавека,разаўюцца яго здольнасці ў засваенні касмічнай прасторы, з'явяцца шматлікія памочнікі і іншапланетныя сябры... Але трэба яму будзе засцерагацца і ад іх варожых намераў. У пошуках жыццёвых дарог давядзецца героям пераасэнсоўваць такія светлыя чалавечыя пачуцці, як дабрыня, каханне, філасофскія пытанні, якім павінен быць ідэал, як правільна жыць у згодзе з сабой і ўсімі.

Гніламёдаў, У. В. Вайна : раман / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 628 с.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны невычэрпная - пра гэта сведчыць і новы раман Уладзіміра Гніламёдава, які рэалістычна паказвае паднявольнае жыццё людзей на акупаванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Заходняй Беларусі ва ўмовах нацысцкага рэжыму, узнікненне і арганізацыю супраціву, партызанскага руху, доўгачаканыя дні вызвалення. Раман населены шматлікімі персанажамі, у ім закрануты вечныя пытанні дабра і зла, справядлівасці і абавязку, героі трапляюць у такія жыццёвыя сітуацыі, якія раскрываюць маральныя якасці чалавека.

Тарасевич, О. И. Крест Ефросинии Полоцкой : роман / Ольга Тарасевич. – Минск : Звязда, 2012. – 280 с. – (Detektiv&History).

Крест Ефросинии Полоцкой поражает воображение. Крупный чуть розоватый жемчуг, как роса окаймляет золотую пластину. Зеленее травы изумруды, краснее крови рубины, синее неба сапфиры. Но всякого, кто прикоснется к кресту с недобрыми намерениями, постигнет судьба Иуды. Этого проклятие испугался даже Иван Грозный. Однако московские ребята - студенты, жаждущие славы Дэна Брауна, решили разыскать исчезнувшую святыню. И заплатили за это своей жизнью. Писательнице Лике Вронской и её приятелю, следователю Владимиру Седову, нелегко вычислить убийцу…

Чергинец, Н. И. Операция «Кровь» : роман / Николай Чергинец. – Минск: Мастацкая літаратура, 2013.– 326 с.

Роман известного белорусского писателя Николая Чергинца «Опперация «Кровь» написан на документальной основе – фактах ужасных преступлений немецких оккупантов в Беларуси во время Великой Отечественной войны.

Трахимёнок, С. А Повести разных лет: роман, повести / Сергей Трахимёнок. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 510 с.

В книгу вошли роман «К торжественному маршу», повести «Белли пуэрри» и «По следам Таманцева».

В романе «К торжественному маршу» автору удалось в свойственной ему детективной манере связать две сюжетные линии и вскрыть проблемы переломного времени, преподающего нам урок и дарящего надежду на будущее.

Время действия повестей – Великая Отечественная война. Место – оккупированная Беларусь. Повести «По следам Таманцева» и «Белли пуэрри» – дань авторам тем, кто сражался за свою землю в годы войны.

Дуброўскі, А. С. Незабыўнае : вершы / Алесь Дуброўскі. – Мазыр : Калор, 2014. – 120 с.

«Незабыўнае» – чацвёртая кніга паэзіі Алеся Дуброўскага. Тэматыка вершаў выдання разнастайная – грамадзянска-публіцыстычныя матывы мяжуюць з інтымнымі, пейзажная лірыка пераходзіць у філасофскую. Прывабліваюць яго мініяцюры-назіранні, у якіх закладзены глыбокі сэнс, многія з іх вызначаюцца дасціпным гумарам.

На вялікі жаль, гэты зборнік вершаў сам паэт не ўбачыць. 8 красавіка 2014 года зямны шлях Алеся Сцяпанавіча, шчырага творцы і надзвычай дабразычлівага, сціплага чалавека, скончыўся, але ёсць надзея, што яго высокамастацкія творы будуць жыць бясконца ў думках і пачуццях удзячных чытачоў.

Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага.

Скачать выставку